ХІII
Бясконца
шле
свае праменьні
Купальлю слонца
3 вышыні;
Яно нясє цяпла струменьні,
Лагодзіць лісьцє, карані.
У палёх бязьмєжных мора кветак,
Казюлек, мошак, матылькоў;
Для сінявокіх нашых дзетак
Мільёны ў жыцє васількоў.
Ля люстра возера ў нізіне
Зьнямєў растайны вецярок,
Заснуў вятрак на ианскім млыне,
І не гаидаецца
чаўнок.
Але
часамі зноў гайдае
Расьлiнкi ветрыка уздым:
Цалуе іх, зноў абдымае,
І штосьці
шэпча разам
з
тьш. |
ХIV
Гудуць званы 3 тура касьцёла.
Яны васэльнікаў завуць..
Усе прыбраны - і вясёла,
Паспешна
у касьцёл ідуць.
Ідуць,
каб глянуць на Ундзіну,
Яе дружыну i вянец
І на трывожную гадзіну:
Дзявочай вольнасці - канец.
У час вянца наўпроць касьцёла
Апеся
блізіўся
чаўнок:
У руках трымаў хлапец
вянок,
Ундзінай страчаны учора.
I раптам грухат пацзямсльля;
Касьцёл з людзмi пачаў тануць
І ўсіх пасаднікаў вясельля
3 сабой
у вір пачаў
цягнуць.
З шалёнай пенай лезьлі хвалі.
І, як саломінку-пушок,
Яны высока ўверх паднялі
І кінулі на мур чаўнок.
Касьцёл тануў. Заціхлі сьпевы...
Тырчэў аголены абрыў.
Валяліся бяз кронаў дрэвы,
Няптун шумеў і бераг мыў.
Адзін калека-юрадзівы
Што перад
брамаю сядзеў,
Вачыма бачыў гэта дзіва,
І
зразумеў: - Во - Божы гнеў". |
ХV
Прайшло
ўжо не адно стагодзьдзе.
Тут берег возера
зарос,
Але лягенца
у
народзе
Вякі праходзіць аж наскрозь.
Дварок Даўгога хугка згінуу:
У
зямлю улезлі цэглы, лом...
Але
назоў
свой ён пакінуў -
"Даўгое
возера"
- люцзём.
Зямля заселена нанова.
І ў памяць панскае дачкі
Назвапі вёску - Удзінова...
Хто? Мы - прышэльцы-навічкі.
У народзе
нашым ходзяць чуткі,
Што ў дзень Купальля, у паўдзён,
Над возерам,
дзе
бераг гнуткі,
Чуваць глухі жалобны звон.
ХVI
Лягенду
гэтую
паведаў
Пакойны бацька мне даўно.
А потым чуў я ад суседаў...
Асела многае
на дно.
І каб дакладна
і праўдзіва
Усё нашчадкам перадаць,
Зьбіраў я весткі крапатліва
Вам пра
Ундзіну нагадаць.
1968 |