POĒMA


IEVADS
PAR DISKU
LĪAD TERITORIJAS
TEIKAS, DZEJA
ŪDENSTILPES
ŪDENSTECES
AKTĪVĀ ATPŪTA
LIETOTĀJIEM

LATVIEŠU TAUTAS TEIKAS PAR UPĒM | LATVIEŠU TAUTAS TEIKAS, DZEJA PAR EZERIEM | POĒMA

ПАЭМА

УНДЗІНА

(лягенда)

<I-III> <IV-VI> <VII-IX> <X-XII> <XIII-XVI>

І

Ізноў гляджу на ручаінку

Сярод карэньняў чахпых дрэў:

Штургае з боку ў бок расьлiнку,

Кідае пену на сугрэў.

Мае прачнуліся ўспаміны

Далёкай сівізны жыцьця...

Мо шчасьця роднае краіны

Пачатак тут або працяг?

Ты хочаш, ручаёк, вадзіцай

Вазёрны iл хутчэй размыцъ

І стаць мінулага крыніцай,

Лягендай у народзе жыць!

 

II

Калісь стаялі там будовы

Зусім паблізу ручайка:

Абапал хвоі, лес дубовы

І цэлы шэраг хмызьняка. 

Дапей над возерам раўніна

Шляхоцкі дом, веранда ў сад,

Паўвостраў, сенажаць, лагчына

І цэлы сьцяг дваровых хат.

Паводдаль панскага палаца

На беразе крутым - касъцёл,

Дзе мог маліцца і схавацца

Наш люд у час рабунку сёл.

Шырокай стужкай роў цягнууся

Уздоўж паўвострава высот:

Паукругам з возерам самкнууся -

У трудны час схаваць народ.

Такі (як кажуць) двор Даугова

Стаяу паводдаль ад дарог;

Людзей працоуных меу нямнога,

А жыу багата, без трывог.

III

Зямля ураджайная Даугова

Давала збожжа, буракі,

Каноплю, лён і бульбы многа:

Дабро чуць лезла у такі.

У лясах зьвяроў было даволі:

Мядзьведзяў, зайцаў, барсукоу...

Іх нават бачылі у полі

Заможных нашых мужыкоу.

Ваўкі, як быццам па загаду,

Паблізу, недзе у кустах,

Заводзяць дружна серэнаду:

Наводзяць сум, нуду і страх.

Якія водныя прасгоры!

Наловіш процьму шчупакоу.

Як лапці, ракі лезьлі у норы,

У бучы і сеці рыбакоу.

У лясак грыбоў і ягад многа:

У кошык хутка набярэш -

Па смаку, колеру любог ...

І чуць да хаты данясєш. ~

А колькі ў лесе розных птушак!

Цяцерак, курачак, щпакоў...

Бяз ліку камароў і мушак:

Яны лятуць з усіх бакоў.

У дуплянках ліп, ялін і сосен

Пудамі браў янтарны мёд

Пчаляр з вульлёў сваіх пад восень -

Лічы амаль што кожны год.

<I-III> <IV-VI> <VII-IX> <X-XII> <XIII-XVI>                                          Atgriezties atpakaļ


Ievads | Par disku | Īpaši aizsarg.dabas teritorijas | Teikas, dzeja | Ūdenstilpes | Ūdensteces | Aktīvā atpūta | Informācija lietotājiem 

 
© Krāslavas novada centrālā bibliotēka
Kontaktinformācija: [kraslbibl@apollo.lv]
2009.-2010.gads