ІV
Жыцъцё ў дварох людзей кіпела,
Вы ў ручайку вясной вада.
Рабілася ўсё чэсна, ўмела,
І не трывожыла бяда_
Багатая зямля дарыла
За працу добры, шчыры
лад;
Усім на сэрцы было міла, -
А гэта ёсьць найлепшы клад.
Вясёла моладзі на сьвяты,
Калі гуляньне у двары:
Для ўсіх рабіўся стол
багаты,
Гульня гудзела да зары.
Вацькі частуюцца
застольна
(яны мядова піва п'юць).
Усім вясёла і прывольна,
Усе гамоняць і пяюць.
Адзін Алесь, як непрытомны,
Рукой закрыўшы бледны твар,
Забіўся у куточак цёмны,
Каб скрыць сардэчны свой цяжар_
То часам моўчкі ціха бродзіць
Сярод цянісхых старадрэў...
Нідзе спакою не знаходзіць:
Душою, пэўна, ён гарэў.
Няма між моладзі Ундзіны -
Прыгожай панскае дачкі,
Вясёлай, ласкавай дзяучыны:
З ружовай стужкай касьнічкі.
Яна у панскім тым пакоі
Сягонъня змушана марнецъ;
Дзяучыны сэрца ў непакоі:
Зь нялюбым жаніхом сядзєць?
Жаніх (з-за Друі, з роду пана)
Ундзіну вельмі спадабау.
У двор прыехаў досыць рана,
Вачэй з дзяучыны не спускау.
І Ян-паніч трымаўся годна.
Курчавы волас, роуны нос,
Румяны твар... І крой быў модны
Што ж, у дастатку хпопец рос.
Паніч на слова не скупіўся.
Заўсёды войстры на язык,
Ніколі пры людзёх ня зьліўся
І піцъ хмяльное не прывык.
Стары Даугі у яго ушобіуся:
Гатоў Цварок яму аддаць,
Каб той з яго дачкой жаніўся -
І быу дварка ўладарны зяцъ.
Даугі дамовіуся ужо з Янам:
Вясельлє - на Купальскі дзень, -
Няхай віно купальскім жбанам
Затушыць чараў злыбядзєнь. |
V
У жорнах спорна мешоць солад,
3 пасудай круціцца бачар,
Зьвініцъ сякера, цяжкі молат...
Спяшаюцца - як на пажар.
Гурбой бягуць у двор дзяучаты:
Прыбраць сьвятліцы, папаліць,
Засмажыць добра кураняты,
Згатовіць морс і масла зьбіць.
Хпапцы паправілі дарожкі.
Пасыпапі наверх пясок,
Каб глінай не запляміць ножкі,
Каб быў мягчэйшы1
поступ-крок.
Да дня
вясельля ўсё гатова:
Яда пастаўлена
на стол,
Убрана
хораша будова.
Час - пад
вянєц,
час у касьцёл.
Наводзяпь струны музыканты,
Шмаруюць смолами
смычок,
Каб паказаць
свае таланты...
І вось іграюцъ казачок".
Усе
дарослыя
дзяучаты
Пзкінулі халупы-хаты.
Бягуць у двор, як на пажар.
Якія вочы
у
іх! А твар! |
VІ
Адна
маркотая Ундзіна
Стаіць самотна
ля
вакна.
А
зор
ськірованы
да млына,
Дзе
зь ім сустрэлася яна,
Дзе ў першы
раз Алеся вочы
Кранулі тайнікі душы,
Як зоркі найцямнеишай ночы -
Слабы
агенъчык
у глушы.
|