POĒMA (VII-IX)


IEVADS
PAR DISKU
LĪAD TERITORIJAS
TEIKAS, DZEJA
ŪDENSTILPES
ŪDENSTECES
AKTĪVĀ ATPŪTA
LIETOTĀJIEM

LATVIEŠU TAUTAS TEIKAS PAR UPĒM | LATVIEŠU TAUTAS TEIKAS, DZEJA PAR EZERIEM | POĒMA

ПАЭМА

УНДЗІНА

(лягенда)

<I-III> <IV-VI> <VII-IX> <X-XII> <XIII-XVI>

VII

Ундзіна падыйшла к Алесю:

Ах, як гарыць, гарыць увесь ён...

Ундзіна:

- Алесь, скажу табе я сьлёзна:

На сэрцы цяжка і трывожна,

Бо шчасьцю ўжо прыишоу канец:

Зъ нялюбым мушу узяць вянец.

Алесь:

- Бяжым адсюль хутчэй! ў начы

Мы зможам лёгка уцячы.

Ундзіна:

- Ах, любы мой Алесь, як страшна!

А мо застацца болей важна?

Алесь:

- На чужыне мы знойдзем хату.

Цябе я працай не стамлю.

Пасьля папросім твайго тату,

Каб даў жывёлу і зямлю.

Ундзіна:

- О не, ня згодзіцца ніколі.

А я ня маю сваей волі

Ісьці няведама куды, -

Пакінуцъ дом, шукаць бяды.

Алесь:

- Малю цябе я сэрцам сьлёзна:

Бяжым хутчэй адсюль з табой

Пакуль свабодная, анёл мой,

Пакуль для нас яшчэ ня позна.

Малю за наша шчасьце, лёс,

Каб не было дарэмных сьлёз.

Ундзіна:

- Алесь, мой мілы, сэрцу дружа!

Павер, як сграшна гэтых слоў!

Ад iх мароз - і все сьцюжа,

І стыне ў кожнай жылцы кроў.

Даруй мне, я не вінавата:

Я мушу жыць, як кажа тата,

Хоць не змагу цябе забыць,

Хоць сэрца млее і баліць.

Прымі, Алесь, мой падарунак,

Як лепшы дар мінулых дзён,

Як памяць аба мне, як сон -

Сардэчны, шчыры пацалунак.

VIII

І вось прыйшоў той дзснь Купальля

Дзяўчаты ля ручча стаяць,

Каб той дзявочыя жаданьні

Вяночкам змог бы расказаць.

Яны нясуць з сабой гаршочкі,

Тулы ліюцъ з ручча ваду,

Паверх кладуць сває вяночкі

І з песьняй ставяць нахаду.

- Плыві, плыві, гаршочак,

Туды, дзе сэрца цяне.

Нясі, нясі вяночак

Туды, дзе ён ня вяне.

Аддай вянок у рукі

Таму, хто сэрцам стогне

Аб шчасьці. А для мукі

Хай лепш вянок патоне.

х х х

Плывуць па возеры вяночкі:

Штурхае вольны вецярок.

І бачапь зараніцы вочкі,

Што тоне кволенькі вянок.

Ундзіна свой вянок спазнала:

І пабляднеў дзявочы твар.

Як моцна сэрца біцца стала.

Ў грудзёх нуда, ў галоўцы жар.

ІХ

Ужо ўзнялося ў небе слонца.

Яно ласкае лісьце дрэў;

Праменьні цягнуцца ў ваконца,

Ліецца птушак раньні сьпеў.

Прачнулісь людзі: кураць хаты,

Жывёлу гоняць на папар,

Бляюцъ авечкі і ягняты,

Мычаць каровы... Валіць пар.

Прабуджаныя двары дзяўчаты

Гатовяць міртавы вянок.

Чакаюць і свата:

3 гарэлкай на стане жбанок.

Унцзіна хораша прьібрана:

Надзєты вєлюш і вянок.

Сядзіць, як лялька малявана,

Як першы траўня матылёк!

Хлапцы у вышытых кашулях

Са зграбъгым сінім катуском

Снуюць, шумяць, як пчолы ў вуллях

Абняўшы бёдры паяском.

<I-III> <IV-VI> <VII-IX> <X-XII> <XIII-XVI>                                                  Atgriezties atpakaļ


Ievads | Par disku | Īpaši aizsarg.dabas teritorijas | Teikas, dzeja | Ūdenstilpes | Ūdensteces | Aktīvā atpūta | Informācija lietotājiem 

 
© Krāslavas novada centrālā bibliotēka
Kontaktinformācija: [kraslbibl@apollo.lv]
2009.-2010.gads